Вы еще ничего не заказали

Падрыхтаваная ў год святкавання 135-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі энцыклапедыя «Янка Купала» асвятляе жыццёвы і творчы шлях класіка беларускай літаратуры, аналізуе ўсе яго паэтычныя, празаічныя, публіцыстычныя, драматургічныя творы, іх змест, літаратурна-мастацкія якасці, умовы падрыхтоўкі, распавядае аб краінах і гарадах, якія наведваў Янка Купала, уключае біяграфіі людзей, з якімі ён быў звязаны пры жыцці ці якія аказалі ўплыў на яго творчасць. Раскрываецца вобраз народнага песняра ў беларускім кіна- і тэатральным мастацтве, жывапісе, літаратуры. Выданне будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай літаратуры і культуры.
Падрыхтаваная ў год святкавання 500-годдзя беларускага і ўсходне-славянскага кнігадрукавання персанальная энцыклапедыя «Францыск Скарына» асвятляе жыццё і творчасць беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара, асветніка Францыска Скарыны. Энцыклапедыя раскрывае шматгранны жыццёвы і творчы шлях Ф.Скарыны, аналізуе ўсе яго кнігі, іх змест, умовы падрыхтоўкі і мастацкае аздабленне, распавядае аб краінах і гарадах, з якімі быў звязаны беларускі асветнік, дае біяграфіі людзей, з якімі Ф.Скарына быў звязаны пры жыцці ці якія аказалі ўплыў на яго кнігавыдавецкую дзейнасць, а таксама паслядоўнікаў першадрукара ў выдавецкай справе. Раскрываецца вобраз Ф.Скарыны ў беларускім кіна- і тэатральным мастацтве, жывапісе, літаратуры. Выданне будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.
23 руб.
23 руб.
Энцыклапедыя «Янка Купала» асвятляе жыццёвы і творчы шлях класіка беларускай літаратуры, аналізуе ўсе яго паэтычныя, празаічныя, публіцыстычныя, драматургічныя творы, іх змест, літаратурна-мастацкія якасці, умовы падрыхтоўкі, распавядае аб краінах і гарадах, якія наведаў Янка Купала, уключае біяграфіі людзей, з якімі ён быў звязаны пры жыцці ці якія аказалі ўплыў на яго творчасць. Раскрываецца вобраз народнага песняра ў беларускім кіна- і тэатральным мастацтве, жывапісе, літаратуры. Выданне будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай літаратуры і культуры.
Кніга вершаў класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа — сапраўдная скарбонка ўспамінаў аб бесклапотным часе дзяцінства.У выданне ўвайшлі вядомыя творы паэта, радкі з якіх на памяць цытуе не адно пакаленне беларусаў.Ілюстрацыі, якімі дапоўнена выданне, зробяць працэс спасціжэння паэтычнага слова Якуба Коласа яшчэ больш цікавым.
31 руб.
5 руб.
Книга рассказывает о любимом лакомстве многих — шоколаде. Вы узнаете, откуда он берётся, как выглядит в самом начале своего пути, когда в Беларуси начали создавать свои собственные шоколадные шедевры и где их можно приобрести. Приглашаем юных эрудитов в увлекательное путешествие по шоколадной истории.
Эта иллюстрированная книга расскажет детям об истории водопровода и современных системах очистки и доставки воды в дома, познакомит с изобретением древних римлян — акведуком. Ребята узнают, какие «хитрые» механизмы обеспечивали водой неприступные стены Кремля и Брестского замка, когда в Минске, Гродно, Могилёве, Витебске, Слониме и Бресте появилась первая городская водопроводная сеть, откуда берётся артезианская вода, сколько в Беларуси запасов питьевой воды и почему её надо беречь, а также почерпнут другую интересную информацию.
5 руб.
5 руб.
Кніга прысвечана трагічным падзеям, якія адбываліся ў 1941—1944 гадах каля былой вёскі Малы Трасцянец Мінскага раёна. Тут існавала найбуйнейшая на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі СССР нацысцкая «фабрыка смерці» Трасцянец, -- адно з 8 найбуйнейшых у Еўропе месцаў масавага знішчэння людзей. Яе ахвярамі сталі 206,5 тысячы мірных жыхароў Савецкага Саюза, Германіі, Аўстрыі, Чэхіі, іншых краін, а таксама ваеннапалонных. Помнікам ім стаў велічны Трасцянецкі мемарыял, дзве чаргі якога былі ўрачыста адкрыты ў 2015 і 2018 гадах. У кнізе змешчаны гістарычныя звесткі пра вёскі Малы і Вялікі Трасцянец і іх наваколле пачынаючы з канца XVI стагоддзя, падрабязны расказ пра трагедыю масавага знішчэння нацыстамі ні ў чым не вінаватых людзей, гісторыя увекавечання іх памяці. Выданне прызначана для шырокага кола беларускіх і замежных чытачоў, найперш для моладзі, якая павінна ведаць трагічныя старонкі гісторыі Еўропы.
Кніга Анатоля Зэкава «За месяцам — месяц» — гэта своеасаблівы каляндар прыроды ў вершах і загадках. Кожную частку, прысвечаную той ці іншай пары года, аўтар адкрывае тэматычнымі вершамі аб месяцах. У нечым яны пазнавальныя, у нечым займальныя, але з усіх іх складваецца агульны малюнак года.
19 руб.
4 руб.
 
© УП "Издательство "Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки", 2018
пер. Калинина, 16, 220012, г. Минск, Республика Беларусь
Разработка сайта: Интернет-агентство «Новый Сайт»
Cоциальные сети:




 
-->