Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная Каталог книг
Посмотреть разворот.
Альбом

“Традыцыйная беларуская вышыўка”

18 руб. 64 к.
Добавить в избранное
Год выдання:    2016
Старонак:    60
Пераплёт і старонкі:    Картон, мелоўка, глянец
Фармат:    52×72 1/4   (25,5см х 34,5см)
ISBN:    978-985-11-0946-9
Мова:    Беларуская
Традыцыйная вышыўка — адна з яркіх праяў беларускага народнага мастацтва. Тканым і вышываным арнаментам багата аздаблялася адзенне — кашулі, фартухі, наміткі, а таксама рытуальныя тканіны і побытавы тэкстыль. Аздабленне адзення чырвоным арнаментам выконвала не толькі эстэтычную функцыю, але і сведчыла пра статус і паходжанне чалавека. Асабліва вытанчана і багата ўпрыгожваліся святочныя строі, якія вымаліся з куфра толькі на ўрачыстыя падзеі. Менавіта таму да нашых дзён захаваліся выдатныя прыклады майстэрства традыцыйнай вышыўкі.
Са з’яўленнем больш танных і яркіх фабрычных тканін, а таксама пад уплывам гарадской моды традыцыйны святочны строй паступова сышоў у нябыт. Сёння пабачыць аўтэнтычны народны касцюм можна хіба што ў музеі. Аднак тканыя і вышытыя рэчы ўсё яшчэ сустракаюцца ў інтэр’еры вясковых хат: посцілкі, ручнікі-набожнікі, разнастайныя дываны і палавікі. На хвалі цікаўнасці грамадства да сваіх гістарычных каранёў, да традыцыйнай культуры і нацыянальнага самаўсведамлення беларускі народны строй аднаўляе сваё існаванне ў асяродку свят, мастацкіх акцый, музычных праектаў… Усё больш маладых людзей апранаюць традыцыйныя строі на вяселле, многія імкнуцца мець у сваім гардэробе адзенне з нацыянальным каларытам.
У гэтым выданні сабраны выявы аўтэнтычных тэкстыльных вырабаў, якія з’яўляюцца часткай этнаграфічнай калекцыі Рэспубліканскай маладзёжнай грамадскай арганізацыі «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» (СЭТ). На працягу 20 гадоў арганізацыя ладзіць экспедыцыі ў розныя рэгіёны Беларусі і яе памежжа. У калекцыі СЭТ каля 1000 адзінак тэкстыльных вырабаў, побытавыя рэчы, рамесніцкі рыштунак. З 2014 года «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» з’яўляецца акрэдытаванай установай пры ЮНЕСКА як кансультант па пытаннях нематэрыяльнай спадчыны Беларусі. У склад СЭТ уваходзяць этнографы, майстры і зацікаўленая моладзь, якія імкнуцца захаваць беларускую традыцыйную культуру і актуалізуюць яе ў сучасным гарадскім асяроддзі. Мэтай дзейнасці СЭТ з’яўляецца не толькі фіксацыя этнаграфічных звестак аб фальклоры і рамёствах, але і прымяненне іх на практыцы.
Выданне ілюструе найбольш пашыраныя тэхнікі народнай вышыўкі: процяг, крыжык, гладзь і іншыя дэкаратыўныя швы. У альбоме змешчаны фотаздымкі вышытых прадметаў адзення і побытавых рэчаў, схемы арнаментаў, якімі яны аздоблены. Яны будуць карысныя тым, хто пачынае знаёміцца з традыцыйнай беларускай вышыўкай і спрабуе вышываць самастойна, а таксама дасведчаным майстрам, мастакам, дызайнерам. Схемы вышыўкі могуць быць выкарыстаны для стварэння рэплікі прадмета, а таксама для аздаблення тэкстыльных рэчаў. На схемах графічна перадаюцца характар і кірунак шыўка, яго маштаб у адносінах да перапляцення нітак тканіны.
Аўтары выдання — сябры «Студэнцкага этнаграфічнага таварыства», майстры-практыкі са шматгадовым вопытам, якія навучаліся традыцыйным тэхнікам вышыўкі, арыентуючыся непасрэдна на аўтэнтычныя вырабы. На іх рахунку — сотні вышытых кашуль, тканых паясоў і народных строяў.

Оставить комментарий

Заполните поле!!!
Заполните поле!!!
Заполните поле!!!
Заполните поле!!!
Заполните поле!!!
Обновить картинку
* - поля, обязательные для заполнения
 
Новинки
Популярное
Выйдут в свет
Сімвалы Беларусі = Символы Беларуси = Symbols of Belarus
Сімвалы Беларусі
Год выдання:    2020
Старонак:    224
Пераплёт:    Цвёрды
Фармат:    50×100 1/8   (24,5см x 25см)
ISBN:    978-985-11-1236-0
Узрост:  12+
Мова:     Беларуская, руская, англійская 
Унікальнае, багата ілюстраванае прэзентацыйнае выданне падрыхтавана сумесна з Музеем сучаснай беларускай дзяржаўнасці і прысвячаецца самым значным сімвалам суверэннай Рэспублікі Беларусь, прадстаўленым больш чым 100 аб’ектамі і з’явамі, дзякуючы якім нашу краіну ведаюць і цэняць у свеце. Адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і сучаснасцю беларускай дзяржавы, гасцям і жыхарам нашай краіны.
27 руб. 00 к.
перейти к книге
Добавить в избранное
Надежда Грекова. Михаил Малинин. Время помнить
Надежда Грекова. Михаил Малинин. Время помнить
Голубева Н.А.
Год издания:    2020
Страниц:    416
Переплёт:    Твёрдый
Формат:    70×100 1/16  (17,6см х 24,8см)
ISBN:    978-985-11-1222-3
Возраст:   16+
Язык:    Русский
В книге использованы документы и фотоматериалы, предоставленные Российским государственным архивом социально-политической истории, Государственным архивом Российской Федерации, Центральным архивом Министерства обороны Российской Федерации, Архивом внешней политики Российской Федерации, Национальным архивом Республики Беларусь, Белорусским государственным архивом научно-технической документации, Государственным архивом Минской области, Государственным архивом Гомельской области, Мемориальным домом-музеем Героя Советского Союза, генерала армии М.С. Малинина — филиалом ГУК «Костромской музей-заповедник», семьей Надежды Грековой и Михаила Малинина.
35 руб. 00 к.
перейти к книге
Добавить в избранное
Иван Сацукевич Минск: из руин к процветанию
Минск: из руин к процветанию
Иван Сацукевич
Год издания:   2020
Страниц:    256
Переплёт:    Твёрдый
Формат:    90×90 1/16  (22см х 22см)
ISBN:    978-985-11-1228-5
Возраст:    12+
Язык:    Русский,  английский
Книга «Минск: из руин к процветанию» подготовлена на основе сопоставления эксклюзивных послевоенных фото- и видеоматериалов Белорусского государственного архива кинофотофонодокументов и кадров нашего времени. Презентационное богато иллюстрированное издание показывает, какой урон был нанесен Минску за годы нацистской оккупации, как вся Беларусь восстанавливала столицу в послевоенные годы, в каких направлениях развивается градостроение в суверенной Беларуси и каким красивым современным городом является Минск сегодня. Архивные материалы, снимки ведущих современных фотомастеров, увлекательные комментарии профессионального историка и экскурсовода Ивана Сацукевича иллюстрируют 75 лет развития нашей столицы в условиях мира и созидания.
29 руб. 50 к.
перейти к книге
Добавить в избранное
Калi ўпадзе адзiн…Саламаха У.П.
Калi ўпадзе адзiн…
Саламаха У.П.
Раман у аповесцях
Год выдання:    2020
Старонак:    408
Пераплёт:    Цвёрды
Фармат:    60 × 90 1/16  (25см х 29см)
ISBN:    978-985-11-1227-8
Узрост:     12+
Мова:    Беларуская
Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь пiсьменнiка Уладзiмiра Саламахi шмат у чым прадстаўляе новы, нетрадыцыйны для беларускай лiтаратуры погляд на вайну i чалавека на ёй. У аснове рамана — душэўная, ма- ральная трагедыя невялiкай групы людзей, жыхароў спаленай карнiкамi беларускай вёскi Гуда. Галоўныя дзеючыя асобы — бацька здраднiка, якi ўдзельнiчаў у знiшчэннi аднавяскоўцаў, i яны, гуднянцы, якiя цудам выжылi, а таксама iх сыны-воiны, кожны з якiх стаяў перад асабiстым выбарам: застацца ў жывых цi ахвяраваць свае жыццi ў iмя выратавання людзей. Сцвярджэнне аўтара аб святой неабходнасцi чалавеку ў лю- бых, нават самых страшных сiтуацыях жыць у згодзе з усiм астатнiм светам заклiкае чытача да фiласофскiх разважанняў аб жыццi ўвогуле, аб нашым мiнулым, сучасным i будучым.
23 руб. 40 к.
перейти к книге
Добавить в избранное
Жывучая галінка Пятрусь Броўка
Жывучая галінка
Пятрусь Броўка
Серия «Кнігі нашага дзяцінства»
Серыя   «Кнігі нашага дзяцінства»
Год выдання:    2020
Старонак:    32
Пераплёт:    Мяккі
Фармат:    84×108 1/16  (19,8см x 25,8см)
ISBN:    978-985-11-1232-2
Узрост:     12+
Мова:    Беларуская
У вершах Петруся Броўкі — любоў і захапленне роднай зямлёй, яе прыродай, гонарам за людзей і гераічным мінулым. Вершы, сабраныя ў гэтай кнізе, толькі невялікая частка паэтычнай спадчыны народнага паэта, але кожны з іх — сапраўдныя залацінкі. Адкрывайце для сябе наноў класікаў беларускай літаратуры, расчытвайце і спасцігайце сэнсы, закладзеныя імі ў творах.
6 руб. 00 к.
перейти к книге
Добавить в избранное
Детям о профессиях
Детям о профессиях
Доманская Л.В.
Серия «Большая энциклопедия маленького профессора»
Серия   «Большая энциклопедия
маленького профессора»
Год издания:    2020
Страниц:    176
Переплёт:    Твёрдый
Формат:    70×90 1/16  (16,8см х 22см)
ISBN:    978-985-11-1235-3
Возраст:    6+
Язык:     Русский
Благодаря материалам книги младшие школьники познакомятся с разными профессиями. Для каждой профессии приведены её плюсы и минусы, названы качества, которыми должен обладать специалист, а также необычные и интересные факты и история возникновения и развития профессий. Книга будет полезна для самостоятельного чтения, для чтения в семейном кругу, а также для проведения воспитательной работы на уроках и во внеурочной деятельности.
13 руб. 80 к.
перейти к книге
Добавить в избранное
Адкрыцці стагодзяў
Адкрыцці стагодзяў
Алена Масла
Серия «Беларуская дзіцячая энцыклапедыя»
Серыя   «Беларуская дзіцячая энцыклапедыя»
Год выдання:    2020
Старонак:    64
Пераплёт:    Цвёрды
Фармат:    84×108 1/16  (19,8см x 26см)
ISBN:    978-985-11-1219-3
Узрост:     6+
Мова:    Беларуская
Кожная гісторыя ў гэтай кнізе — як чароўнае шкельца, якое дапамагае знайсці цуды сярод звыклых рэчаў і з’яў. Як з’явілася электрычнасць? Хто прыдумаў гадзіннік і тэлефон? Якія казачныя прадметы былі правобразамі шматлікіх адкрыццяў і тэхнічных дасягненняў? Як рухалі тэхнічны прагрэс беларусы? Чаму навучыліся самі і што далі свету? Адказы на гэтыя пытанні, а таксама жартоўная казачная віктарына — у гэтай пазнавальнай кнізе.
12 руб. 65 к.
перейти к книге
Добавить в избранное
...І Маці Божай памалюся
...І Маці Божай памалюся
Карпечанка Міхаіл Аляксеевіч
Год выдання:    2020
Старонак:    112
Пераплёт:    Цвёрды
Фармат:    70×100 1/16  (17,5см х 25см)
ISBN:    978-985-11-1215-5
Узрост:     12+
Мова:    Беларуская
Выданне, падрыхтаванае беларускім філолагам і журналістам М. Карпечанкам, прысвечана гісторыі Бялыніччыны, якая, як і гісторыя самога горада, сваімі каранямі сягае ў старажытыя часы. Аўтар апавядае аб гісторыі Бялынічаў, аб канфесійных узаемадачынннях на працягу іх існавання, аб рэлігійных і царкоўных дзеячах, якія пакінулі свой след у духоўным жыцці Бялынічаў. Але адна з самых цікавых з’яў у гісторыі краю і горада — гэта з’яўленне і далейшы лёс цудатворнай іконы Бялыніцкай Маці Божай. Кніга будзе карыснай усім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі і рэлігійнымі ўзаема- адносінамі на беларускіх землях.
20 руб. 50 к.
перейти к книге
Добавить в избранное