Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная Новости
24.08.2020

Новы раман Уладзіміра Саламахі апублікаваны ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»




Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» выпусціла новы раман Уладзіміра Саламахі — беларускага пісьменніка і публіцыста. Уладзімір Саламаха — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі за лепшы твор літаратуры, аўтар многіх кніг прозы. Яго новы раман у аповесцях “Калі ўпадзе адзін” прысвечаны праблеме выбару чалавека ў ваенны і пасляваенны час.  

 У аснове рамана —  маральная трагедыя жыхароў спаленай карнiкамi вёскi Гуда. Галоўныя дзеючыя асобы — бацька здраднiка, якi ўдзельнiчаў у знiшчэннi аднавяскоўцаў, i  гуднянцы, якiя цудам выжылi. ”Калі ўпадзе адзін” — гэта гісторыя пра здраду і каханне, пра жыццё і смерць, якія заўсёды побач.

 

Сцвярджэнне аўтара аб святой неабходнасцi чалавеку ў любых, нават самых страшных сiтуацыях, жыць у згодзе з усiм астатнiм светам заклiкае чытача да фiласофскiх разважанняў аб жыццi, аб нашым мiнулым, сучасным i будучым.

 Раман будзе цікавы ўсім, хто любіць мастацкую літаратуру і захапляецца псіхалагізмам у творчасці празаікаў, надае асаблівую ўвагу ўнутранаму стану герояў.

Раман выдадзены ў ліпені 2020 года тыражом у 500 экзэмпляраў. Набыць твор  можна ў кніжнай краме выдавецтва  або заказаць па тэлефоне: (8017) 272-06-08.

Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»

г. Мінск, зав. Калініна, 16