Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Путеводитель для туристов и пресс-релиз для журналистов. Издания «БелЭн» к II Европейским играм презентовали на СТВ
Главная Интерактив О нас в прессе
29.05.2020

Издательство «Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки» выпустило книгу о Михале Клеофасе Огинском (Газета «SB.by. Беларусь сегодня» Источник «Народная газета»)

Издательство «Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки» выпустило книгу о Михале Клеофасе Огинском

Не толькi кампазiтар

Кнiга «Мiхал Клеафас Агiнскi» выйшла ў серыi выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя iмя Петруся Броўкi» «Гiсторыя для школьнiкаў». Аўтары Iрына Маслянiцына i Мiкола Багадзяж у даступнай i папулярнай форме расказваюць пра ўнiкальнага чалавека, якi быў дыпламатам, палiтычным дзеячам, паўстанцам. Нашчадкi ж ведаюць яго найперш як кампазiтара i аўтара паланэза «Развiтанне з Радзiмай».
ФОТО BEL-EN.BY
Рана праявiўшы талент да музiцыравання, Мiхал Клеафас мог бы зрабiць сабе музычную кар'еру, паведамляе www.bel-en.by. Але ў 21 год пачаў палiтычны шлях. Быў дэпутатам сейма, паслом у Галандыi i Англii. За поспехi ў дыпламатычнай дзейнасцi кароль узнагародзiў яго найвышэйшым дзяржаўным знакам адрознення — ордэнам Белага Арла. Мiхал Клеафас стаў адным з кiраўнiкоў паўстання пад кiраўнiцтвам Тадэвуша Касцюшкi. Пасля яго падаўлення сем гадоў падарожнiчаў па чужых гарадах i краiнах, перш чым змог вярнуцца на радзiму. 

У 1804 годзе царскiм указам Мiхалу Клеафасу былi вернуты ўсе яго канфiскаваныя маёнткi. У 1810-м Агiнскi атрымаў ад Аляксандра I тытул тайнага саветнiка i стаў сенатарам Расiйскай iмперыi. Усяго праз некалькi месяцаў пасля прызначэння ён падаў iмператару праект заснавання Вялiкага Княства Лiтоўскага ў складзе Вiленскай, Ковенскай, Мiнскай, Вiцебскай, Магiлёўскай, Кiеўскай i Падольскай губерняў. Аднак лёс зямель былога ВКЛ застаўся без змен. Пераканаўшыся, што як палiтык ён больш нiчога не зможа зрабiць на карысць радзiме, Агiнскi ў 1823 годзе паехаў у Iталiю, дзе памёр праз дзесяць гадоў. Кнiга «Мiхал Клеафас Агiнскi» прызначана не толькi для школьнiкаў, але і для  ўсiх, хто цiкавiцца роднай гiсторыяй.

Газета "СБ. беларусь сегодня." Источник "Народная газета) mila@sb.by 
Оставить комментарий:
e-mail *
Заполните поле!!!
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
Обновить картинку
* - поля, обязательные для заполнения