Савецкія святы і партызанскія парады на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Літвін А.М.
Багата ілюстраванае выданне ўпершыню распавядае аб такой унікальнай з’яве ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, як святкаванне савецкіх свят, прысвечаных дзяржаўным і рэвалюцыйным датам, у партызанскіх атрадах і партызанскіх зонах, а таксама правядзенне партызанскіх парадаў на тэрыторыі Беларусі, вызваленай ад гітлераўскіх захопнікаў. Асаблівая ўвага нададзена партызанскім парадам у Мінску і ў абласных цэнтрах Беларусі, якія адбыліся летам 1944 года. Кніга, падрыхтаваная ў рамках усебеларускай акцыі «Беларусь памятае», прадстаўляе цікавасць для гісторыкаў, навуковых і музейных работнікаў, даследчыкаў, выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца нацыянальнай гістарычнай спадчынай.
перейти к книге