Яшчэ ў дахрысціянскі перыяд існавала традыцыя фарбаваць яйкі, якая была звязана з веснавымі святамі. З прыняццем хрысціянства яйка стала неад’емнай часткай велікодных дзён. Размаляванае падчас Вялікага посту, яно лічылася абярэгам. Традыцыі аздаблення пераходзілі з пакалення ў пакаленне. Важнае значэнне меліколер малюнка, выкарыстаныя элементы. Сваімі сакрэтамі стварэння сапраўднай велікоднай пісанкі дзеліццаў кнізе мастацтвазнавец В. Пісарэнка.Выданне ўключае цэлую галерэю цудоўных вырабаў, якія можна стварыць, выкарыстоўваючы атрыманыя навыкі. Кніга будзе карыснай як для спецыялістаў, так і усіх, хто толькі спасцігае гэта цудоўнае рамяство на занятках у гуртках, студыях, майстар-класах.
Оставить комментарий