Энцыклапедыя «Янка Купала» асвятляе жыццёвы і творчы шлях класіка
беларускай літаратуры, аналізуе ўсе яго паэтычныя, празаічныя,
публіцыстычныя, драматургічныя творы, іх змест, літаратурна-мастацкія
якасці, умовы падрыхтоўкі, распавядае аб краінах і гарадах, якія наведаў
Янка Купала,
уключае біяграфіі людзей, з якімі ён быў звязаны пры жыцці ці якія
аказалі ўплыў на яго творчасць. Раскрываецца вобраз народнага песняра ў
беларускім кіна- і тэатральным мастацтве, жывапісе, літаратуры. Выданне
будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай літаратуры і
культуры.
Дыплом пераможцыў намінацыі «Залатыя скрыжалі» LVIII Нацыянальнага
конкурсу «Мастацтва кнігі – 2019» і Гран-пры XVI міжнароднага конкурсу
краін СНД "Мастацтва кнігі -2019".
Оставить комментарий