+375 (17) 272-06-08
Написать письмо
Главная Новости
07.08.2020

У выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» выйшла новая кніга беларускага паэта Віктара Кажуры «Слоўца да слоўца: амонімы для пачатковай школы»

З дапамогай кнігі дзеці пазнаёмяцца з амонімамі і навучацца выкарыстоўваць іх у штодзённасці.
Кніга адрасавана дзецям малодшага школьнага ўзросту.

У 2020 годзе выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» таксама выпушчаны яшчэ дзве кнігі Віктара Кажуры.
- «Пакацілася сонейка... Вершы і загадкі пра месяцы года». Кніга з яркімі, жывымі ілюстрацыямі. У ёй змешчаны вершы, прымаўкі і загадкі пра месяцы года, а таксама прапануюцца займальныя заданні.
- «Азбука ў загадках». Захапляльная кніга, багата ілюстраваная разнастайнымі раслінамі і жывёламі, прыгожымі прыроднымі з’явамі і казачнымі героямі. Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту і прапануецца для выкарыстання на ўроках беларускай мовы.

Аўтар відэа Бачароў Аляксандр.
Глядзіце новы буктрэйлер:


.