.
+375 (17) 272-06-08
Написать письмо
Главная Новости
06.04.2020

Прэзентацыя кнігі «Лібрэта опер Станіслава Манюшкі» выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя ім. П.Броўкі»



Усіх аматараў музыкі, гісторыі беларускай літаратуры і культуры запрашаем на прагляд святочнай імпрэзы кнігі «Лібрэта опер Станіслава Манюшкі». У кнізе прадстаўлены сем перакладаў лібрэта опер Манюшкі на беларускую мову, большасць з якіх выдаюцца ўпершыню. Кніга таксама знаёміць чытача з кароткімі нарысамі жыцця чатырох лібрэтыстаў. Чытачы даведаюцца пра цікавыя падрабязнасці з гісторыі беларускіх пастановак опер, пазнаёмяцца з афішамі іх прэм’ер, унікальнымі фотаздымкамі. Падчас імпрэзы прапануем захапляльны аповед аўтараў кнігі прафесара Віктара Іванавіча Скорабагатава і кандыдата мастацтвазнаўства Святлены Немагай з дэманстрацыяй гістарычных фота-і відэакадраў, а таксама слуханнем фрагментаў опер Станіслава Манюшкі.

Прыемнага прагляду!