.
+375 (17) 272-06-08
Написать письмо
Главная Новости
04.03.2020

Новая кніга «БелЭн» запрашае маленькіх чытачоў у казачны свет Уладзіміра Караткевіча

Новая кніга «БелЭн» запрашае маленькіх чытачоў у казачны свет Уладзіміра Караткевіча

Кніга казак Уладзіміра Караткевіча выйшла ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» ў серыі «Кнігі нашага дзяцінства».


У выданне ўвайшлі тры казкі славутага пісьменніка. Пад адной вокладкай яны сабраны ўпершыню! Мастачка Наталля Табушава − наша сучасніца − вельмі тонка адчула атмасферу твораў беларускага класіка і здолела дасканала перадаць яе ў малюнках.


Казкі гэтыя прыдатныя для чытання нават самым маленькім беларусам. Кніга застаецца адным з найлепшых сродкаў камунікацыі: калі дарослыя чытаюць дзецям казку, разглядаюць разам малюнкі, абмяркоўваюць незнаёмыя словы, даюць ацэнку ўчынкам герояў. Спакваля дзеткі будуць вучыцца спагадзе, шчырасці, дабрыні і сумленнасці. Казкі Уладзіміра Караткевіча вельмі падыходзяць для гэтага. Для іх характэрны насычаны сюжэт, яны пазнавальныя і вельмі павучальныя.


У серыі «Кнігі нашага дзяцінства» таксама выйшли кнігі «Нам не трэба вайны!: беларускія паэты пра Вялікую Айчынную вайну», «Любай маме: вершы беларускіх паэтаў», «Залатая яблынька: беларускія народныя казкі».