+375 (17) 272-06-08
Написать письмо
Путеводитель для туристов и пресс-релиз для журналистов. Издания «БелЭн» к II Европейским играм презентовали на СТВ
Главная Интерактив О нас в прессе
17.11.2020

Сустрэча на радыё з Вольгай Ванінай

Сустрэча на радыё з Вольгай Ванінай

Чарговая сустрэча з цікавым чалавекам, якога мне заўсёды прыемна вітаць у нашай студыі. Вольга Ваніна, дырэктар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», расказала радыёслухачам пра новае выданне, якое хутка ўбачыць свет: гэта энцыклапедыя, прыўрочаная да юбілею з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, аднаго з самых любімых намі пісьменнікаў-Уладзіміра Караткевіча. Упершыню будзе апублікавана такая колькасць матэрыялаў пра яго жыццё, біяграфічных фотаздымкаў,таксама будуць і новыя звесткі - ад тых, з кім быў знаёмы пісьменнік, новыя фота, новыя лісты ці проста запісы. Самыя заслужаныя навукоўцы, спецыялісты ў розных галінах працавалі над матэрыялам: гісторыкі, літаратары, мастакі, стылісты, ілюстратары і людзі многіх прафесій. Я проста захапляюся і людзьмі, якія працуюць і супрацоўнічаюць з гэтым выдавецтвам, і, вядома, кнігамі , у якіх абсалютна супадаюць змест і форма: матэрыялы-рэдкія і поўныя, папера-найлепшая, пераплёт - найпрыгажэйшы, прыемна трымаць у руках, гартаць, любавацца ілюстрацыямі і фота, акунаешся ў асаблівую атмасферу. Такая кніга-цудоўны падарунак і для тых, хто цікавіцца тэмай, хто добра ведае творчасць Уладзіміра Караткевіча, і хто толькі знаёміцца з яго жыццём і творчасцю, і для замежных гасцей. Дарэчы, выйшла кніга пра жыццё і творчасць вядомага беларускага мастака Фердынанда Рушчыца-на трох мовах, праект рэалізаваны сумесна з Нацыянальным мастацкім музеям Беларусі. Вользе Ванінай, усяму калектыву і супрацоўнікам выдавецтва-далейшых поспехаў! Так трымаць! І, вядома, здароўя!




https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=409395220102969&id=100030974822216

https://m.facebook.com/photo.php?fbid=409395136769644&id=100030974822216&set=a.102207800821714&source=57
Оставить комментарий:
e-mail *
Заполните поле!!!
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения
.