Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

Адкрыцці стагодзяў

Адкрыцці стагодзяў
Алена Масла “Адкрыцці стагодзяў”
Беларуская дзіцячая энцыклапедыя
Серыя   «Беларуская дзіцячая энцыклапедыя»
Год выдання:    2020
Старонак:    64
Пераплёт:    Цвёрды
Фармат:    84×108 1/16  (19,8см x 26см)
ISBN:    978-985-11-1219-3
Узрост:     6+
Мова:    Беларуская
12 руб. 65 к.

Дзе жывуць цуды?

Каб іх пабачыць, не абавязкова выпраўляцца ў далёкія рызыкоўныя падарожжы. Варта ўважліва паглядзець вакол: прыручаныя цуды суседнічаюць з чалавекам штодзень. Новая кніга пісьменніцы Алены Масла “Адкрыцці стагоддзяў” расказвае менавіта пра  іх: электрычнасць, вадаправод, камп’ютэр, сацыяльныя сеткі, караблі, аўтамабілі, радыё, інтэрнэт – ды іншыя вынаходніцтвы, якія сталі абавязковай часткай сучаснага жыцця. Пазнавальныя нарысы, якія складаюць кнігу, абавязкова ўтрымліваюць інфармацыю пра беларусаў ды іх дасягненні ў адпаведнай галіне.

Да прыкладу, з кнігі вы даведаецеся, што зрабілі для развіцця ракетабудаўніцтва і асваення космаса выхадцы з беларускіх земляў Казімір Сімановіч і Барыс Кіт. Якім бачыўся космас Язэпу Драздовічу, нашаму мастаку тады, калі да яго асваення наперадзе былі дзесяцігоддзі? А ці ведалі вы, што Пол Бэран – “бацька” інтэрнэту, нарадзіўся ў Гродна? Наш зямляк Наркевіч-Ёдка, згодна захаваным дакументам, раней за ўсіх вынайшыў радыё – але не зафіксаваў сваё адкрыццё, бо быў заняты доследамі з электрычнасцю! Дзе ў Беларусі можна атрымаць “марскія” прафесіі? Што за славутыя Кася і Бася маюцца ў Гродна? Пра гэтыя ды іншыя цікавосткі чытачы даведаюцца з кнігі “Адкрыцці стагоддзяў”.

Кніга напісана жывой мовай. Гісторыі, расказаныя Вучонымі Рыбамі, Мячом-прафесарам, Ягусяй Прыўкраснай, казачнікам Баем  чытаюцца з цікавасцю і добра запамінаюцца. Бонусам кнігі будзе жартаўлівая віктарына, з якой чытачы даведаюцца, якія казачныя прадметы і героі ўвасобіліся ў сучасным жыцці. Ёсць і  практычныя парады па стасунках у сацыяльных сетках; па захаванню экалагічнага асяродка і інш.

Кніга цудоўна аформлена. Спалучыўшы фотаілюстрацыі і графічныя малюнкі выдатнага мастака Віталя Дудуранкі, В. Арлова стварыла сучасны дызайн выдання.

Кніга прызначаецца як для чытання дзецьмі, так і для правядзення заняткаў на ўроках. Выдаўцы спадзяюцца, што яна будзе цудоўным падарункам, упрыгожыць кніжныя паліцы і дапаможа карысна бавіць час сям’ёй і падчас заняткаў у школе.

развернуть описание свернуть описание
Вы можете найти эту страницу по следующему адресу: https://www.bel-en.by/ru/production-ru/getElement/272
© УП "Издательство "Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки", 2020
пер. Калинина, 16, 220012, г. Минск, Республика Беларусь
Разработка сайта БелТА