Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная Новости
05.03.2020

Запрашаем 11 сакавіка на святочную імпрэзу «Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына»

Запрашаем 11 сакавіка на святочную імпрэзу «Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына»

У кнігарні «Светач» 11 сакавіка 2020 года пройдзе святочная імпрэза пад назвай «Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына».

Год малой радзімы, тыя сацыяльныя, эканамічныя, грамадска-асветніцкія праекты, якія зарыентаваны на развіццё рэгіёнаў краіны, наклалі свой адбітак і на праблематыку кнігавыдавецкай дзейнасці. Часцей сталі прыходзіць да чытача краязнаўчыя кнігі, пашырылася колькасць мерапрыемстваў, звязаных з прэзентацыяй такіх выданняў.

«Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына» збярэ на пляцоўцы кнігарні «Светач» кнігавыдаўцоў, пісьменнікаў, краязнаўцаў, бібліятэкараў, фотамайстроў, прадстаўнікоў інстытутаў улады і грамадскасці з Брэста і Брэсцкай вобласці. 

Размова пойдзе аб лепшых, найболей адметных кнігах, якія ў 2019 годзе і раней сталі сапраўднымі падзеямі, знайшлі шырокі розгалас сярод чытачоў, аказаліся запатрабаванымі і да 1000-годдзя Брэста, і ўвогуле ў справе вывучэння гісторыі роднай старонкі.

Мяркуецца, што ўдзел у імпрэзе «Кніжны свет: Берасцейшчына» прымуць вядомыя беларускія пісьменнікі Леанід Дранько-Майсюк, Раіса Баравікова, Алесь Бадак, Анатоль Бензярук, якія нарадзіліся на брэсцкай зямлі, якія сваімі памкненнямі звязаны з гэтым багатым на гісторыю краем. На «берасцейскім свяце» ў «Светачы» будуць прэзентаваны «Берасцейская Біблія», энцыклапедыя «Брэст. 1000 гадоў», фотаальбом «Кветкавы край Беларусі», які прысвечаны Давыд-Гарадку, іншыя энцыклапедычныя, даведачныя, краязнаўчыя выданні.

Арганізатары імпрэзы – ААТ «Белкніга», выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», "Мастацкая літаратура", Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь – плануюць прадставіць у «Светачы» і кніжныя краязнаўчыя набыткі, прысвечаныя іншым рэгіёнам нашай краіны.