Мястэчкі і вёскі Беларусі. Падарожжа з Жыгамонтам
Жыгамонт Ю. У.
Год выдання: 2021
Старонак: 208Пераплёт: ІнтэгральныФармат: 60×90 1/8 (21см х 29см)
ISBN: 978-985-11-1315-2
Узрост: 12+
Мова: Беларуская
“У камянёў доўгая памяць”, – сведчыць даўнейшая прымаўка. Кіруючыся гэтым дэвізам, Юрый Жыгамонт, аўтар і вядучы папулярнай перадачы “Падарожжа з Жыгамонтам” (раней выходзіла на беларускім тэлебачанні пад назвай “Падарожжа дылетанта”, “Прыгоды дылетанта” і “Новыя прыгоды дылетанта”), выпраўляецца ў нічым не выбітныя на першы погляд беларускія вёсачкі і ў кожнай знаходзіць багатую на падзеі гісторыю, адметны след людзей, якія ўладкоўвалі і абаранялі гэтую зямлю, будавалі і разбуралі мясцовыя замкі і храмы, кахалі і ненавідзелі, марылі і стваралі. У нататніку слыннага вандроўніка знайшлося месца і для адметных казак ды паданняў, звязаных з паходжаннем пэўных вёсак і мястэчак у Аршанскім, Барысаўскім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Лідскім, Ляхавіцкім, Пастаўскім, Івацэвіцкім, Карэліцкім, Мёрскім і многіх іншых раёнах, куды сапраўды цікаўны падарожнік цяпер абавязкова пажадае завітаць.
Выданне адрасавана шырокаму колу чытачоў.