Калi ўпадзе адзiн…
Саламаха У.П.
Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь
пiсьменнiка Уладзiмiра Саламахi шмат у чым прадстаўляе
новы, нетрадыцыйны для беларускай лiтаратуры погляд на
вайну i чалавека на ёй. У аснове рамана — душэўная, ма-
ральная трагедыя невялiкай групы людзей, жыхароў спаленай
карнiкамi беларускай вёскi Гуда. Галоўныя дзеючыя асобы —
бацька здраднiка, якi ўдзельнiчаў у знiшчэннi аднавяскоўцаў,
i яны, гуднянцы, якiя цудам выжылi, а таксама iх сыны-воiны,
кожны з якiх стаяў перад асабiстым выбарам: застацца ў жывых
цi ахвяраваць свае жыццi ў iмя выратавання людзей.
Сцвярджэнне аўтара аб святой неабходнасцi чалавеку ў лю-
бых, нават самых страшных сiтуацыях жыць у згодзе з усiм
астатнiм светам заклiкае чытача да фiласофскiх разважанняў
аб жыццi ўвогуле, аб нашым мiнулым, сучасным i будучым.
перейти к книге