Шляхамі вікінгаў у Беларусі
Плавінскі М.А.
Кніга распавядае пра адзін з самых цікавых і дагэтуль малавядомых перыя-
даў у гісторыі Беларусі — эпоху вікінгаў, калі ў апошніх стагоддзях 1-га
— пачатку 2-га тысячагоддзя нашай эры выхадцы са Скандынавіі адыгрывалі
выключную ролю ў жыцці не толькі Паўночнай, Заходняй і Усходняй Еўропы,
але і такіх аддаленых рэгіёнаў, як Сярэдняя Азія і нават Паўночная
Амерыка. Дзейнасць вікінгаў ператваралася ў легенду яшчэ пры іх жыцці і
засталася такой да нашых дзён. Жыццё вікінгаў — гэта бясконцая вандроўка
па небяспечных марскіх і рачных шляхах. Адзін з іх — знакаміты шлях «з
варагаў у грэкі», якi прайшоў праз беларускія землі і зрабіў гісторыю
нашай краіны неад’емнай часткай захапляльнай легенды аб вікінгах.
Выданне прызначана для навучэнцаў сярэдняга і старэйшага школьнага
ўзросту, але можа быць карысным для ўсіх чытачоў, якія цікавяцца
гісторыяй Беларусі.
перейти к книге