.
+375 (17) 272-06-08
Написать письмо
Главная Новости
10.08.2018

Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” на свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») прэзентавала чарговую навінку

Дырэктар выдавецтва Уладзімір Андрыевіч пазнаёміў наведвальнікаў з творчасцю беларускага мастака, нацыянальнага генія, майстра імпрэсіяністычнага пейзажа Вітольда Бялыніцкага-Бірулі (1872–1957).

Жывапісец вымушаны быў  у выніку розных абставін жыць і працаваць у Расіі, але да апошняй хвіліны душой і думкамі вяртаўся да сваёй малой Радзімы, якая ўзгадавала яго і вывела на сусветна вядомую сцяжыну мастацтва.  Улічваючы прадстаўленыя карціны, альбом атрымаўся вельмі цёплым. Выдадзены пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, на беларускай, рускай і англійскай мовах. 

У час фестывалю выдавецтва сумесна з “Магілёўсаюздрукам” прэзентавала і іншыя кніжныя навінкі, прысвечаныя малой Радзіме.