+375 (17) 272-06-08
Написать письмо
Главная Новости
13.10.2021

Мястэчкi i вёскi Беларусi. Падарожжа з Жыгамонтам



Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”  выпусціла кнігу “Мястэчкi i вёскi Беларусi. Падарожжа з Жыгамонтам”, прысвечаную населеным пунктам, якія пакінулі свой след у беларускай гісторыі і да нашых часоў захавалі цікавыя сведчанні мінуўшчыны — помнікі, збудаванні,  паданні.


       «У камянёў доўгая памяць», – сведчыць даўнейшая прымаўка. Кіруючыся гэтым дэвізам, Юрый Жыгамонт, аўтар і вядучы папулярнай тэлевізійнай перадачы «Падарожжы дылетанта», выпраўляецца ў нічым не выбітныя, на першы погляд, беларускія вёсачкі і ў кожнай знаходзіць багатую на падзеі гісторыю і адметны след людзей, якія ўладкоўвалі і абаранялі гэтую зямлю, будавалі і разбуралі мясцовыя замкі і храмы, кахалі і ненавідзелі, марылі і стваралі. 


У нататніку «дылетанта» знайшлося месца і для адметных казак і паданняў, звязаных з паходжаннем пэўных вёсак і мястэчак у Аршанскім, Барысаўскім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Лідскім, Ляхавіцкім, Пастаўскім, Івацэвіцкім, Карэліцкім, Мёрскім і многіх іншых раёнах, куды сапраўды цікаўны падарожнік цяпер абавязкова пажадае завітаць.


Сярод такіх вёсак і мястэчак Бяльмонты, Барань, Бусяж, Варонча, Вішнявец, Гайцюнішкі, Гудагай, Друя, Дрысвяты, Жырмуны, Ідолта, Лынтупы, Мсцібава, Шарашова і іншыя.   

                                              

          Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў.



.