.
+375 (17) 272-06-08
Написать письмо
Главная Новости
11.06.2019

Кніга па вырабе керамікі пабачыла свет у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя»

Кніга па вырабе керамікі выйшла у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя»
У выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» ўбачыла свет кніга «Гліняная казка. Ілюстраваны майстар-клас» у серыі «Энцыклапедыя народнага майстра». Яе аўтарам з'яўляецца беларускі народны майстар мастацкай керамікі Мікалай Пратасеня, які больш за 30 гадоў кіруе студыяй дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Скарбонка» ў Салігорску.























Беларускі народны майстар мастацкай керамікі Мікалай Пратасеня

«Выраб цацкі патрабуе засваення многіх тэхналагічных прыёмаў, уменняў, навыкаў, без якіх нельга спасцігнуць мастацтва керамікі. Толькі пазнаўшы техналогію, можна ўвасабляць свае творчыя здольнасці і талент у творы мастацтва, − гаворыць майстар-кераміст. − Гліняная цацка з’яўляецца скарбніцай генетычная памяці, увасабленнем эстэтычнай дасканаласці і ў той жа час матэрыяльнай значнасці, якая павінна навучаць, рыхтаваць, весці дзіця ў дарослае жыццё».

У кнізе аўтар пазнаёміць чытача з мастацтвам гліны і агню, падзеліцца сакрэтамі і тэхналогіямі вырабу керамікі. Выданне змяшчае падрабязныя схемы з малюнкамі, пакрокавым апісаннем, асобная ўвага звернута на значэнне розных відаў цацак. Кніга зацікавіць вопытных майстроў, аматараў, настаўнікаў і вучняў, стане неад’емным памочнікам на занятках у гуртках, студыях, майстар-класах.





















Серыя «Энцыклапедыя народнага майстра» была заснавана ў 2017 годзе і прысвечана эксклюзіўным беларускім рамёствам. Акрамя выдання «Гліняная казка. Ілюстраваны майстар-клас» у ёй выйшлі кнігі «Куклы: обереги, обрядовые, игровые», «Саломапляценне», «Пасланні ад продкаў: пра што расказвае беларускі арнамент», «Лозоплетение», «Пісанкі», «Фантазии из кожи». Сёлета выдавецтва плануе выпусціць у новым фармаце кнігу пра беларускія народныя лялькі.