Вы еще ничего не заказали

Каталог

В номинации "Наука и инновации" диплом I степени на II Евразийской международной книжной выставке-ярмарке Eurasian Book Fair 2017 в Астане. В богато иллюстрированном издании показаны история становления самых известных машиностроительных брендов, редкие и необычные машины, а также модели, опередившие свое время. Особо широко представлены техника нового поколения и инновационные разработки современных белорусских конструкторов.
Кніга прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Навагрудскага і некаторых суседніх раёнаў Гродзенскай і Мінскай абласцей. У цэнтры ўвагі трагедыя татальнага знішчэння нямецка-фашысцкімі захопнікамі яўрэйскага насельніцтва Навагрудчыны, яго гераічнае супраціўленне нацысцкім катам, якое дазволіла выжыць шматлікім вязням гета. Вялікую цікавасць для чытачоў уяўляюць гісторыя легендарных уцёкаў праз таемна пракапаны тунэль вязняў Навагрудскага гета, аповед пра стварэнне і дзейнасць яўрэйскага партызанскага атрада Т. Бельскага, пра пасляваенныя лёсы ўдзельнікаў Супраціўлення.
20 руб.
13 руб.
Арганы — гучныя сведкі беларускай гісторыі. Змяняліся эпохі, адбываліся лёсавызначальныя падзеі ў жыцці краіны, а гукі аргана працягвалі напаўняць душы беларусаў вялікай духоўнасцю, падштурхоўвалі задумацца аб спрадвечных каштоўнасцях чалавечага жыцця. У багатай музычнай скарбонцы беларусаў— імёны выдатных арганістаў і кампазітараў, арганных майстроў, тых, хто прысвяціў сябе служэнню “каралю музычных інструментаў”. У багата ілюстраваным выданні “Арганы Беларусі” змешчана інфармацыя аб 123 арганах, што захаваліся на тэрыторыі нашай краіны, і майстрах, якія іх стваралі, прыводзяцца тэхнічныя характарыстыкі кожнага інструмента. Кніга таксама расказвае пра гісторыю развіцця арганнай культуры на тэрыторыі Беларусі, творцаў арганнай музыкі, сучаснае развіццё арганнага выканальніцкага мастацтва.
Кніга, напісаная беларускімі этнолагамі, прадстаўляе найбольш пашыраныя ў Беларусі этнічныя групы: беларусаў, рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэяў, татар, цыганоў, немцаў, латышоў, літоўцаў, якія жылі тут стагоддзямі. У ёй вызначаны асаблівасці іх матэрыяльнай, сацыяльнай і духоўнай культуры, прааналізаваны сучасны стан нацыянальна-культурнага развіцця. У выданні дадзена інфармацыя і пра этнічныя групы, якія стварылі свае дыяспары ў Беларусі ў ХХ ст.: азербайджанцаў, армян, грузін, казахаў і інш. Кніга багата ілюстравана гістарычнымі і сучаснымі здымкамі. Выданне будзе карысным у практычнай дзейнасці дзяржаўных структур усіх узроўняў, выкладчыкаў і студэнтаў, настаўнікаў і навучэнцаў. Адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай роднай краіны ва ўсёй яе разнастайнасці.
40 руб.
17 руб.
Падрыхтаваная ў год святкавання 500-годдзя беларускага і ўсходне-славянскага кнігадрукавання персанальная энцыклапедыя «Францыск Скарына» асвятляе жыццё і творчасць беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара, асветніка Францыска Скарыны. Энцыклапедыя раскрывае шматгранны жыццёвы і творчы шлях Ф.Скарыны, аналізуе ўсе яго кнігі, іх змест, умовы падрыхтоўкі і мастацкае аздабленне, распавядае аб краінах і гарадах, з якімі быў звязаны беларускі асветнік, дае біяграфіі людзей, з якімі Ф.Скарына быў звязаны пры жыцці ці якія аказалі ўплыў на яго кнігавыдавецкую дзейнасць, а таксама паслядоўнікаў першадрукара ў выдавецкай справе. Раскрываецца вобраз Ф.Скарыны ў беларускім кіна- і тэатральным мастацтве, жывапісе, літаратуры. Выданне будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.
Дзякуючы развіццю тэхналогій па ўсім свеце будуюцца небаскробы, якія ўражваюць сваёй вышынёй і тэхнічнай навізной. Кніга пазнаёміць юных чытачоў з «самымі-самымі» будынкамі Беларусі — самымі высокімі, самымі знакамітымі, самымі арыгінальнымі, а таксама з іншымі дзіўнымі збудаваннямі, якія існуюць на нашай планеце.
23 руб.
4 руб.
На английском языке
Малей А.Н.
На английском языке
Малей А.Н.
7 руб.
7 руб.
На английском языке
Малей А.Н.
У кнізе разглядаюцца сямейныя традыцыі беларусаў, якія бытавалі ў мінулыя стагоддзі, паказваецца багацце народных прыёмаў, сродкаў і метадаў выхавання дзяцей. Тэарэтычная частка дапаўняецца практычнымі заданнямі для бацькоў, якія разам з дзецьмі змогуць абагульніць атрыманую інфармацыю па тэмах: любоў да Радзімы, павага да бацькі і маці, шанаванне старэйшых прадстаўнікоў роду і інш. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў: маладым бацькам для сумеснага чытання і абмеркавання з дзецьмі, бабулям і дзядулям, выхавальнікам дзіцячых садоў, школьным сацыяльным педагогам для ўключэння ў праграму вучэбна--выхаваўчай дзейнасці, усім, хто цікавіцца багатай этнапедагагічнай спадчынай Беларусі.
7 руб.
15 руб.
 
© УП "Издательство "Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки", 2019
пер. Калинина, 16, 220012, г. Минск, Республика Беларусь
Разработка сайта: Интернет-агентство «Новый Сайт»
Cоциальные сети:




 
Яндекс.Метрика